Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 30 человек

Рэкамендацыі да экзамену па беларускай мове

Дата: 31 мая 2017 в 11:02

ПАВАЖАНЫ ДЗЕВЯЦІКЛАСНІК!

Каб на экзамене па беларускай мове паспяхова напісаць дыктоўку, рэкамендуем рабіць наступнае:

1. Настрой свае думкі на беларускі лад, больш чытай і размаўляй па-беларуску, удасканальвай зрокавую і слыхавую памяць. Успамінай і прымяняй у час пісьма вядомыя табе правілы беларускага правапісу.

2. У час дыктоўкі сканцэнтруй увагу на тэксце, уважліва выслухай першае чытанне, зразумей тэкст, адзнач цяжкія месцы і падумай над імі.

3. Не спяшаючыся, абдумваючы кожнае слова, запісвай тэкст прыгожым і разборлівым почыркам.

4. У час праверкі думай над складам слоў і сказаў, над арфаграмамі і пунктаграмамі. Пастарайся пазбегнуць памылак пры напісанні е і я (пераход е ў я ў першым складзе перад націскам), д і дз, т і ц (правілы дзекання і цекання), у і ў, ь (раздзяляльны) і ' (апостраф).

5. Звярні ўвагу на перанос слоў.

6. Задумайся над магчымымі ўскладненнямі простых і складаных сказаў (аднародныя члены, пабочныя словы і сказы, звароткі, устаўныя канструкцыі, простая мова і г. д.).

7. Асаблівую ўвагу ўдзяляй сказам са злучнікам і.

ВЯЛІКІХ ТАБЕ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.