Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 35 человек

Предметные недели

Дата: 13 апреля 2020 в 11:53, Обновлено 28 марта в 19:40

Філалагічны тыдзень

         У адпаведнасці з гадавым планам  установы адукацыі з 15 па 20 лютага 2021 года былі  арганізаваны і праведзены мерапрыемствы ў рамках  філалагічнага тыдня  ( беларускай мовы і літаратуры,   рускай мовы і літаратуры, англійскай мовы). З мэтай павышэння зацікаўленасці вучняў да дадзеных прадметаў, актывізацыі  пазнавальнай і разумовай дзейнасці,  выяўлення творчага патэнцыялу вучняў  настаўнікі падрыхтавалі разнастайныя цікавыя мерапрыемствы:  віктарына, інтэлектуальная гульня, моўная і інфармацыйная гадзіна і інш. План правядзення тыдня, а таксама розная займальная і пазнавальная інфармацыя былі змешчаны на інфармацыйным стэндзе.    

       У першы дзень тыдня школьным бібліятэкарам Кунец В.М. была аформлена выстава да Сусветнага дня роднай мовы. Гэтаму дню была таксама прысвечана інфармацыйная гадзіна “Шануйце мову беларускую”, якую падрыхтавала Харонжына Т.П. Беларускай мове прысвячалася і конкурсна-пазнавальная праграма “Як ты дорага мне, мая родная мова”, арганізаваная і праведзеная Харонжынай Т.П. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне моўнай кампетэнтнасці вучняў, развіццё эстэтычнага густу, выхаванне павагі да сваёй радзімы, да мовы свайго народу.

       Вучні 5-7 класаў разам з настаўнікам Пазняк І.Л. сталі ўдзельнікамі моўнай гадзіны “Мой сябар слоўнік”, дзе змаглі паглыбіць свае веды пра віды слоўнікаў, навучыцца правільна карыстацца імі, расшырыць сваю моўную кампетэнцыю.

       Сямікласнікі  праявілі свае разумовыя і творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у каманднай гульні па рускай мове “Лінгвістычнае асарці”, якую падрыхтавала настаўнік рускай мовы і літаратуры Пазняк І.Л.

      Разам з настаўнікам англійскай мовы Пракапец А.У. вучні 8-9 класаў  змаглі паказаць сваё веданне замежнай мовы,  праявіць  здольнасці і кемлівасць дзякуючы ўдзелу ў віктарыне “Свая гульня”.

      У тыдні прынялі ўдзел і малодшыя школьнікі, якія праявілі свае таленты ў чытанні вершаў на роднай мове. Конкурс чытальнікаў быў падрыхтаваны Кунец В.М. у рамках шостага школьнага дня.

     Усе мерапрыемсты суправаджаліся добрым афармленнем, таксама былі выкарыстаны тэхічныя сродкі навучання ( прэзентацыі, відэаролікі).

      Вынікі тыдня -  граматы, салодкія пачастункі, але галоўнае - добры настрой вучняў, іх вера  ў  свае здольнасці і магчымасці.

      Рыхтуючы мерапрыемствы ў рамках філалагічнага тыдня, настаўнікі  змаглі зацікавіць вучняў, стварыць творчую атмасферу. Правядзенне такіх  мерапрыемстваў павышае матывацыю вучняў да навучання, спрыяе ўдасканаленню педагагічнага майстэрства настаўнікаў.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў                І.Л.Пазняк

З 9 па 14 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. Настаўнікамі матэматыкі, фізікі і інфарматыкі быў падрыхтаваны інфармацыйны стэнд  з мэтай актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў па дадзеных прадметах. Мерапрыемствы ў рамках тыдня адрозніваліся разнастайнасцю форм правядзення: інтэрактыўная гульня, пазнавальная гульня – квест, забаўляльная праграма “Адзін дзень з жыцця настаўніка матэматыкі”, конкурсы малюнкаў, крыжаванак і інш. Вынікі мерапрыемстваў – добры настрой вучняў, новыя падыходы да ўспрымання прадметаў, атрыманыя ў ходзе іх правядзення, крэатыўнасць. Праведзеныя мерапрыемствы сведчаць аб сістэмнай пазаўрочнай дзейнасці з вучнямі па матэматыцы, фізіцы,  інфарматыцы.

З 10 па 15 лютага ва ўстанове адукацыі быў арганізаваны і праведзены філалагічны тыдзень.

10 лютага адбылося адкрыццё філалагічнага тыдня. У першы дзень была арганізавана акцыя па рускай мове  “Пиши и говори правильно”. Вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у каманднай гульні “Лингвистическое ассорти”, якую падрыхтавала настаўнік рускай мовы і літаратуры Пазняк І.Л.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Т.П. Харонжына  правяла шмат розных мерапрыемстваў: акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Музыка не мае межаў”, гульня – віктарына “Размаўляем па - беларуску”, завочнае падарожжа па Беларусі.

Разам з настаўнікам англійскай мовы Любічавай К.А. вучні 3-4 класаў змаглі паглыбіцца ў  “Чароўны свет Уолта Дыснэя”.

Вучні 5-6 класаў паглыбілі свае веды аб Вялікабрытаніі, змаглі праявіць свае здольнасці і кемлівасць дякуючы ўдзелу ў займальных хвілінках англійскай мовы, якія праводзіліся на працягу дня на школьных перапынках 

Вынікі тыдня – граматы, салодкія пачастункі, але галоўнае – добры настрой вучняў, вера ў свае здольнасці і магчымасці.

С 20 января 2020 года по 24 января 2020 были  организованы и проведены мероприятия в рамках недели историко-естественных наук.

С целью повышения заинтересованности обучающихся к биологии, химии, географии и истории, активизации познавательной деятельности, выявления творческого потенциала. С планом проведения можно было ознакомиться на информационном стенде

Открытие недели было 20 января.  В учреждении образования был оформлен информационный стенд, задания которого носили познавательный, творческий характер: кроссворды  (в том числе и для обучающихся начальной школы «Для самых маленьких»), викторины, ребусы, шарады, информационные листовки «Интересно знать», творческий проект «Создай карту острова».

21 января – День географии – каждый класс получил кроссворд, который нужно было разгадать в течение дня. Также проводились на уроках в 6-9 классах «Познавательные минутки географии». После учебных занятий для учащихся 8-9 классов проведена «Своя игра» «Наш край», направленная на расширение представления об особенностях своего района, воспитание любви к родному краю, к малой родине.

22 января – День Биологии - открытый урок в виде экологической игры провела ЯрошенкоТ.Ф. в 6 классе «Познаем мир растений с целью формирования экологической грамотности личности. В этот день каждый урок биологии и химии начинался с увлекательного ребуса.

23 января – День химии – Брейн-ринг для учащихся 7-9 классов способствовал расширению кругозора, повышению мотивации к изучении химии.

В это день проводилась игра-конкурс по биологии «Синица» для 6-9 классов, который собрал самых любознательных обучающихся.

Также  в рамках Школы Активного Гражданина «Горжусь своими земляками» была организована встреча с семейным ансамблем «ЖЫВІЦА».

24  января – День истории -   обучающие 5-9 классов в этот день принимали активное участие в исторической лотерее «Лента времени».

  «Урок памяти жертв Холокоста» в очередной раз призывал вспомнить страшную трагедию человечества, чтобы не повторить подобное вновь.

25 января – в рамках шестого школьного дня проведен увлекательный Мур-турнир «Живут на свет кошки».

 Все мероприятия были красочно оформлены, использовались технические средства  обучения (видеофильмы, презентации).

Все обучающиеся принявшие активное участие награждены грамотами и сладкими призами, хорошими отметками по предметам.

Проведение таких мероприятий создает творческую атмосферу, повышает мотивацию к обучению, способствует совершенствованию педагогического мастерства педагогов.

ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

Тэрмін правядзення 18-22 лістапада 2019 года

           З мэтай фарміравання станоўчай вучэбнай матывацыі ў малодшых школьнікаў і выхванцаў дашкольнай групы, здзяйснення ўзамаабмена педагагічным вопытам праведзены прадметны тыдзень пачатковых класаў у адпаведнасці з планам метадычнай работы метадычнага аб’яднаня настаўнікаў пачаковых класаў і выхавацеляў групы падоўжанага дня. Пры складанні плана тыдня ўлічвалася: занятасць усіх настаўнікаў і выхавацеляў, разнабаковыя формы правядзення мерапрыемстваў, 100 % ахоп вучняў і выхаванцаў, узроставыя асаблівасці малодшых школьнікаў і выхаванцаў дашкольнай групы. У ходзе правядзення прадметнага тыдня вырашаліся наступныя задачы: удасканалянне прафесійнага майстэрства педагогаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне адкрытых пазакласных мерапрыемстваў; стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў устойлівых маральных якасцей. Кожны дзень прадметнага тыдня быў тэматычны. Настаўнікі праявілі свае добрыя арганізатарскія здольнасці, актыўнасць, уменне стварць святочную творчую атмасферу і ў педагогаў і вучняў.

      Першы дзень прысвечаны дню адкрыццяў. Кіраўнкі метадычнага аб’яднання Мартыненка Ж.В. правяла лінейку, дзе вучні пазнаёміліся з парадкам правядзення тыдня і ўмовамі ўдзелу  ў мерапрыемствах. Афармлены інфармацыйны стэнд, на якім прадстаўлены рознабаковыя заданні: крыжаванкі, шарады, рэбусы, лагічныя задачы і іншыя.

      Другі дзень”Дзень навукі” прысвечаны вывучэнню школьных прадметаў. Настаўнік Бельская Н.А. правяла для вучняў 3-4 класаў матэматычны турнір, дзе вучні спаборнічалі ў выкананні розных матэматычных заданняў: адгадвалі рэбусы, рашалі задачы ў вершах, паказвалі свае вылічальныя навыкі. Настаўнік Мартыненка Ж.В. правяла пазнавальную гульню “Займальная граматыка”, у ходзе якой вучні 1-2 класаў спрабавалі свае веды ў выкананні заданняў па веданню рускай і беларускай мовы. Быў падрыхтаваны наглядны і раздатачны  матэрыял.

      Трэці дзень “Дзень пазнання свету”  праводзіўся ў дашкольнай групе. Выхавальнік Шыкунец В.І. правяла з выхаванцамі занятак “Мэбля” з раздзела “Чалавек і грамадства”. На занятку дзеці адказвалі на пытанні, пазнаёміліся з новымі словамі – назвамі прадметаў мэблі, разглядвалі наглядны матэрыял, выканалі практычнае заданне.

       Чацвёрты дзень, прысвечаны прыродзе. Настаўнік Гулякевіч Т.В. правяла віктарыну “Сябры прыроды”. Вучні праявілі вялікую пазнавальную  актыўнасць, удзельнічалі ў апытванні, прадэманстравалі веды пра жывёл, расліны і з’явы нежывой прыроды. У групе падоўжанага дня прайшло мерапрыемства “Эрудыт-асарці”. Выхавальнік групы Булыга Л.А. акунула дзяцей у загадкавы незвычайны свет прыроды. Выханцы адгавалі загадкі, выказвалі свае думкі пра незвычайныя з’явы, вучыліся назіраць, разважаць.

        Апошні дзень прадметнага тыдня пачатковых класаў   называўся “Дзень прыгажосці”. У дашкольнай групе прайшоў музычны занятак “Вожык заблудзіўся” (музычны кіраўнік Кунец В.М.). Выхаванцы ўдзельнічалі ў музычных гульнях, якія садзейнічалі развіццю музычнага слыху, памяці, увагі. У нетрадыцыйнай форме, даступна быў прадстаўлены новы вучэбны мматэрыял.

          Для вучняў пачатковых класаў праведзена лінейка, на якой падведзены вынікі работы тыдня. Актыўныя удзельнікі атрымалі медалі і граматы. Вучні даведаліся колькі незвычайнага, цікавага, патрэбнага ў вучэбных прадметах якія яны вывучаюць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.