Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 30 человек

Тыдзень пачатковых класаў

Дата: 8 января в 16:22, Обновлено 2 декабря в 22:22

ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

Тэрмін правядзення 18-22 лістапада 2019 года

           З мэтай фарміравання станоўчай вучэбнай матывацыі ў малодшых школьнікаў і выхванцаў дашкольнай групы, здзяйснення ўзамаабмена педагагічным вопытам праведзены прадметны тыдзень пачатковых класаў у адпаведнасці з планам метадычнай работы метадычнага аб’яднаня настаўнікаў пачаковых класаў і выхавацеляў групы падоўжанага дня. Пры складанні плана тыдня ўлічвалася: занятасць усіх настаўнікаў і выхавацеляў, разнабаковыя формы правядзення мерапрыемстваў, 100 % ахоп вучняў і выхаванцаў, узроставыя асаблівасці малодшых школьнікаў і выхаванцаў дашкольнай групы. У ходзе правядзення прадметнага тыдня вырашаліся наступныя задачы: удасканалянне прафесійнага майстэрства педагогаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне адкрытых пазакласных мерапрыемстваў; стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў устойлівых маральных якасцей. Кожны дзень прадметнага тыдня быў тэматычны. Настаўнікі праявілі свае добрыя арганізатарскія здольнасці, актыўнасць, уменне стварць святочную творчую атмасферу і ў педагогаў і вучняў.

      Першы дзень прысвечаны дню адкрыццяў. Кіраўнкі метадычнага аб’яднання Мартыненка Ж.В. правяла лінейку, дзе вучні пазнаёміліся з парадкам правядзення тыдня і ўмовамі ўдзелу  ў мерапрыемствах. Афармлены інфармацыйны стэнд, на якім прадстаўлены рознабаковыя заданні: крыжаванкі, шарады, рэбусы, лагічныя задачы і іншыя.

      Другі дзень”Дзень навукі” прысвечаны вывучэнню школьных прадметаў. Настаўнік Бельская Н.А. правяла для вучняў 3-4 класаў матэматычны турнір, дзе вучні спаборнічалі ў выкананні розных матэматычных заданняў: адгадвалі рэбусы, рашалі задачы ў вершах, паказвалі свае вылічальныя навыкі. Настаўнік Мартыненка Ж.В. правяла пазнавальную гульню “Займальная граматыка”, у ходзе якой вучні 1-2 класаў спрабавалі свае веды ў выкананні заданняў па веданню рускай і беларускай мовы. Быў падрыхтаваны наглядны і раздатачны  матэрыял.

      Трэці дзень “Дзень пазнання свету”  праводзіўся ў дашкольнай групе. Выхавальнік Шыкунец В.І. правяла з выхаванцамі занятак “Мэбля” з раздзела “Чалавек і грамадства”. На занятку дзеці адказвалі на пытанні, пазнаёміліся з новымі словамі – назвамі прадметаў мэблі, разглядвалі наглядны матэрыял, выканалі практычнае заданне.

       Чацвёрты дзень, прысвечаны прыродзе. Настаўнік Гулякевіч Т.В. правяла віктарыну “Сябры прыроды”. Вучні праявілі вялікую пазнавальную  актыўнасць, удзельнічалі ў апытванні, прадэманстравалі веды пра жывёл, расліны і з’явы нежывой прыроды. У групе падоўжанага дня прайшло мерапрыемства “Эрудыт-асарці”. Выхавальнік групы Булыга Л.А. акунула дзяцей у загадкавы незвычайны свет прыроды. Выханцы адгавалі загадкі, выказвалі свае думкі пра незвычайныя з’явы, вучыліся назіраць, разважаць.

        Апошні дзень прадметнага тыдня пачатковых класаў   называўся “Дзень прыгажосці”. У дашкольнай групе прайшоў музычны занятак “Вожык заблудзіўся” (музычны кіраўнік Кунец В.М.). Выхаванцы ўдзельнічалі ў музычных гульнях, якія садзейнічалі развіццю музычнага слыху, памяці, увагі. У нетрадыцыйнай форме, даступна быў прадстаўлены новы вучэбны мматэрыял.

          Для вучняў пачатковых класаў праведзена лінейка, на якой падведзены вынікі работы тыдня. Актыўныя удзельнікі атрымалі медалі і граматы. Вучні даведаліся колькі незвычайнага, цікавага, патрэбнага ў вучэбных прадметах якія яны вывучаюць.

Кіраўнік метадычнага аб'яднання                                            Ж.В.Мартыненка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.