Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 37 человек

Отчет за 6 школьный день

Дата: 21 ноября 2018 в 15:05, Обновлено 24 апреля в 11:26

Отчёт за шестой школьный день

    

Школьная субота 24 красавіка  ў нашай установе адукацыі была прысвечана прафарыентацыі.

Кожны з нас марыць у будучым годна зарабляць, заслугоўваць пашану і павагу, максімальны раскрыць свае здольнасці, адчуваць сябе патрэбным грамадству.  Як не памыліцца з выбарам прафесіі? Якія прафесіі найбольш запатрабаваныя на рынку працы? На гэтыя і іншыя пытанні дала адказ сацыяльны педагог Мартыненка Ж.В. пад час кансультацыі “Правілы выбару прафесій” для вучняў старэйшых класаў. Педагог таксама дала рэкамендацыі па выбару прафесіі, растлумачыла памылкі, якія могуць узнікнуць пры самавызначэнні і абазначыла прынцыпы, якімі трэба кіравацца.

У рамках дня прафарыентацыі настаўнік Пазняк І.Л. правяла віктарыну “Марафон прафесій”. Раздзяліўшыся на 2 каманды, вучні ўдзельнічалі ў конкурсах “Прафесія на літару..”, “Прафесія ці пасада”, “Збяры прымаўку аб працы” і інш. У ходзе мерапрыемства вучні прадэманстравалі сваю эрудыцыю, знаходлівасць, пачуццё гумару, а таксама атрымалі новыя веды аб свеце сучасных прафесій і змаглі зрабіць для сябе пэўныя  вывады па пытаннях прафарыентацыі.

Вучні пачатковай школы разам з настаўніцай Булыгай Л.А. у  час мерапрыемства падарожнічалі па станцыях прафесій, расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў, гулялі ў гульню “Знайдзі пару”. Дзеці даведаліся пра новыя прафесіі і прыйшлі да высновы, што любая прафесія важная і патрэбная. Вынікам мерапрыемства стала калектыўная  работа  -  калаж “Свет прафесій”.


 17 красавіка шосты школьны дзень прайшоў пазнавальна і цікава.

    Класны кіраўнік 5 класа падрыхтавала для вучняў мультымедыйную прэзентацыю да Дня вызвалення ўзнікаў з фашысцкіх лагераў. Гады Вялікай Айчыннай вайны –самыя балючыя старонкі для кожнага беларуса. Памяць аб тых, хто стаў ахвярай, быў закатаваны гітлераўцамі павінна жыць вечна. Гэта і старалася данесці Святлана Сцяпанаўна пад час свайго мерапрыемства.

     Для дзяўчынак Ярашэнка Т.Ф. правяла кансультацыю “Дзевяць крокаў да здаровага ладу жыцця”. У сваёй размове яна падкрэсліла, што кожная дзяўчына – будучая маці. І таму яшчэ з падлеткавага ўзросту патрэбна клапаціцца аб сваім здароўі.

     Для ўсіх, хто наведаў у гэты дзень бібліятэку, Кунец В.М. правяла віктарыну “Мая зямля”.

     Самы запатрабаванай ў гэту суботу была спартыўная зала. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў спартыўных эстафетах.

  

  13 красавіка ў нашай установе адукацыі быў прасвечаны Дню здароўя. 

     У спартыўнай зале прайшло мерапрыемства пад назвай “Хутчэй, вышэй, мацней!” Добры настрой, эмацыйны напал і спаборніцкі дух закранулі ўсіх удзельнікаў. 

     Для вучняў 5-9 класаў Пазняк І.Л. падрыхтавала і правяла вусны часопіс “Па запаветным месцам Беларусі”. Вучні “вандравалі” па заказнікам і запаведнікам нашай радзімы, адказвалі на пытанні педагога, выказвалі свае меркаванні на конт захавання некранутай беларускай прыроды.

      Таксама ў гэты дзень прайшоў суботнік. Мерапрыемства было накіравана не толькі на акультурванне і чыстку тэрыторыі і добраўладкаванню памятных месцаў, але і на згуртаванне калектыву вучняў і педагогаў.

       Вучні пачатковай школы паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Мы за чысціню”. Такія мерапрыемствы дапамагаюць прывесці дзяцей да разумення таго, што кожны з нас паасобку ў адказе за Зямлю, і кожны павінен захоўваць і прымнажаць яе прыгажосць. 

27 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс быў прысвечаны нашай роднай Беларусі.

З гэтай нагоды настаўніца пачатковых класаў Ніна Аляксандраўна Бельская падрыхтавала і правяла  пазнавальную гадзіну “Быць грамадзянінам”. У час мерапрыемства дзеці актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, расказвалі пра асноўныя сімвалы нашай дзяржавы, сумесна вызначылі сэнс слова “грамадзянін”.

Для вучняў сярэдніх класаў настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Суббат Марына Барысаўна паказала кіналекторый пад назвай “Гісторыя маёй Радзімы”. Трэба адзначыць, што выхаванне сапраўднага патрыёта, пачуцця адказнасці і абавязку перад Радзімай  – адна з галоўных задач нашай дзяржавы. А правядзенне менавіта такіх мерапрыемстваў у большай ступені спрыяюць гэтаму.

 Сёння школьная бібліятэка таксама адчыняла дзверы юным чытачам.

Працавала спартыўная зала.

Цудоўны сонечны дзень уздымаў настрой і дзецям і настаўнікам. А як жа ж!!! Наперадзе доўгачаканыя вясновыя канікулы. Жадаем усім добрага адпачынку. А калі будзе сумна, завітайце ў родную школку на наступным тыдні! Там вас чакае шмат чаго цікавага ;-)

19 СНЕЖНЯ 

    У суботу 5 снежня завяршыўся тыдзень прафілактыкі ВІЧ/ СНІДу.

    Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень былі накіраваны на ўмацаванне ўласнага здароўя.

    Сярод  вучняў 1-4 класаў настаўніца Булыга Л.А. правяла гульню “Курс на здаровы лад жыцця”. Дзеці з задавальненнем адгадвалі тэматычныя  загадкі, расказвалі свае асабістыя сакрэты закальвання, малявалі.

     Мабільную інфармацыйную лістоўку “Быць здаровым здорава”  выпусцілі вучні 5-7 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка Суббат М.Б. Атрымалася дастаткова арыгінальна: дзеці спачатку падрыхтавалі элементы для лістоўкі, а потым размясцілі іх на дошцы.

    Бібліятэка таксама чакала сваіх чытачоў . Кунец В.М. правяла для наведвальнікаў гульню – падарожжа “Востраў СНІД”

   Дзякуй  усім, хто завітаў!

Фотаздымкі тут...

Кожную суботу школа чакае сваіх вучняў. Не стала выключэннем і 14 лістапада. Тым больш, што прысвечаны быў гэты дзень самаму галоўнаму ў жыцці – ЗДАРОЎЮ.

Для ўсіх жадаючых Гулякевіч Т.В. арганізавала фізкультурны квэст па відах спорту. Дзеці выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі, рэбусы, нагадалі правілы гігіены і нават успомнілі спартыўныя песні. Падвядзеннем вынікаў стала афармленне плаката на тэму ЗЛЖ.

Зрабіць свой здаровы выбар прапанавала і Пазняк І.Л.. Мерапрыемства таксама прайшло ў гульнявай форме.

У спартыўнай зале ў гэты час разгарнуліся спартыўныя спаборніцтвы пад дэвізам “Мы за спорт”. Жаданне атрымаць перамогу і дадатныя эмоцыі кіравалі ўсімі ўдзельнікамі.

Здаровы лад жыцця сёння- гэта патрабаванне часу. Праблема фарміравання здаровага ладу жыцця з’яўляецца адной з актуальных у бібліятэчным абслугоўванні дзяцей і моладзі. Быць здаровым модна і прэстыжна. З гэтай нагодай у бібліятэцы была арганізавана кніжная паліца “ Хочаш быць здаровым – будзь!”. Будзе працаваць яна увесь тыдзень, аднак некаторыя вучні ўжо наведалі яе ў гэту суботу.

Фотаздымкі тут...

31 кастрычніка суботні школьны дзень прайшоў незвычайна. 

        З пачаткам восеньскіх канікул ва ўстанове адукацыі адкрыўся аздараўленчы лагер “Лістападзік” з дзённы прыбываннем дзяцей. Тут дзеці змогуць актыўна, карысна і бяспечна правесці канікулы. У бліжэйшы час дзяцей чакае шмат чаго цікавага: гэта гульнёвыя праграмы і конкурсы, віртуальныя падарожжы, шашачны турнір, спартыўныя гульні і самае галоўнае - добры настрой. 

       Акцыя “Мы – беражлівыя”, скіраваная на выхаванне беражлівых адносін да прыроды, рэсурсаў нашай краіны, прайшла ў гэты дзень. Мерапрыемства пасадзейнічала лепшаму засваенню школьнікамі правілаў эканоміі і беражлівасці.

Фотоматериал смотреть здесь

24 кастрычніка зноў вітала школа сваіх вучняў і гасцей. Гэты дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. На старонках вуснага часопіса “Пра здароўе і не толькі”, які падрыхтавала і правяла Бельская Н.А. , дзеці разгадвалі загадкі, пазнаёміліся з пакаёвымі лекавымі раслінамі, даведаліся як правільна займацца спортам і што з’яўляецца галоўным складнікам здаровага ладу жыцця. 

         На пытанне “Як умацаваць сваё здароўе?” за круглым сталом адказвалі вучні 5-9 класаў разам з Марынай Барысаўнай Суббат. Вучні даведаліся ад чаго залежыць узровень здароўя, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра здароўе і самае галоўнае зрабілі вывад, што захаванне рэжыму дня неабходна не толькі, каб адпачываць і расці здаровым, але і добра вучыцца.  

Аматары здаровага ладу жыцця наведалі спартыўную залу. А ў бібліятэцы прайшоў агляд літаратуры “Быць здаровым – гэта добра”.

Фотаздымкі тут

10 кастрычніка шосты школьны дзень, прысвечаны дню здароўя, прайшоў насычана і цікава.

Для вучняў пачатковай школы настаўніца Булыга Л.А. арганізавала круглы стол пад назвай “Я здароўе берагу, сам сабе дапамагу”. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, рашалі задачы ”здароўя” . Успомнілі таксама правілы прафілактыкі вірусных інфекцый і каранавіруса.

У спартыўнай зале ў гэты дзень было “горача”. А ўся справа ў тым, што спаборніцтвы ў эстафетах там прайшлі ў цяжкім змаганні за перамогу. Каманды паказалі сябе спрытнымі, хуткімі і кемлівымі. Прыемнай узнагародай для ўсіх ўдзельнікаў сталі салодкія прызы.

Вучні 5-9 класаў працягнулі ўдзел у І этапе рэспубліканскай алімпіяды. На гэты раз яны спрабавалі свае сілы ў матэматыцы, хіміі і грамадазнаўстве. Жадаем поспехаў!

Фото смотреть здесь --->

3 октября, в субботу вновь школа распахнула двери для своих учеников.

Мартыненко Жанна Вячеславовна пригласила ребят начальной школы отправится в путешествие по Беларуси по страницам книг и журналов. Татьяна Федоровна Ярошенко также организовала устный журнал «Моя Беларусь», но уже для детей постарше.

Сегодня в стенах школы также стартовал I этап республиканских олимпиад по информатике, географии, биологии, английскому и русскому языках. Участниками стали ребята 5-7 классов. Ждём хороших результатов!

Фотоматериал

26 верасня шосты школьны дзень прайшоў цікава і насычана. Наша школьная спартыўная каманда прыняла ўдзел у першанстве па турысцка-прыкладному мнагабор’ю ў тэхніцы веласіпеднага спорту, які праходзіў у парку імя Л.Гайдучонак г. Мар’іна Горка. Шквал эмоцый і добрага настрою панаваў сярод удзельнікаў. Вучняў пачатковых класаў запрашала майстэрня “Восень, у госці просім”. Там дзеці змаглі праявіць сваю фантазію і творчасць. Адчыніла дзверы ў шосты школьны дзень тасама і бібліятэка. Напярэдадні дня пажылых людзей Вольга Мікалаеўна Кунец паказала дзецям прэзентацыю “Умейце паважаць старасць” . 

Фото смотреть здесь...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.