Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by

Отчёт ШАГ

Дата: 9 февраля 2019 в 12:16, Обновлено 28 апреля в 16:59

Информационный час в рамках проведения 

информационно - образовательного проекта "Школа Активного Гражданина"

в учреждении образования проводится в 1,3,4 четверг месяца.

Время проведения: 14.45-15.30

 28 сакавіка  інфармацыйны праект ШАГ па тэме "Гонар за Беларусь" (аб развіцці сельскай гаспадаркі). Ініцыятыўная група вучняў падрыхтавала інфармаццыйныя матэрыялы і прэзентавала іх вучням 8-9 класаў. Вучні абмеркавалі інфармацыю аб развіцці сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь, пашырылі свае веды аб новым прадпрыемстве БНБК, якое размешчана на тэрыторыі нашага раёна.  

            24 сакавіка на інфармацыйны праект ШАГ па тэме “Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе – ключ да здаровага ладу жыцця” у дзяржаўную ўстанову адукацыі “Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”  быў запрошаны памочнік ляснічага  Скрыльскага лясніцтва  ГЛУ “Пухавіцкі лясгас” Руды Барыс Аляксандравіч. У ходзе размовы госць расказаў навучэнцам аб важнасці захавання чысціні навакольнага асяроддзя, падзяліўся сакрэтамі працы ляснічага ў сучаснасці і запрасіў падлеткаў прыняць актыўны ўдзел у пасадцы лесу ў красавіку.

24 лютага інфармацыйны праект ШАГ прайшоў па тэме “ Гонар за Беларусь. На варце бяспекі і суверэнітэту” На сустрэчу быў запрошаны маёр узброеных сіл Рэспублікі Беларусь вайсковай часткі 89417 Лойка Павел Леанідавіч.

У пачатку размовы госць крыху расказаў навучэнцам аб гісторыі ўзнікнення свята “Дзень абаронцаў Айчыны”. Павел Леанідавіч падрабязна спыніўся на трагедыі беларускага народу, якая адбылася 80 гадоў назад, і прапанаваў дзецям праглядзець відэаролік аб мемарыяльным комплексе, які знаходзіцца ў вёсцы Чырвоны бераг. Пасля прагляду Павел Леанідавіч выразіў надзею на тое, што такія здарэнні больш не паўторацца на нашай тэрыторыі. “Для гэтага і стаяць на варце нашай мяжы ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь”- падкрэсліў ён.

Таксама госць звярнуў увагу на тое, што патрыятызм праяўляецца не толькі ў арміі, але і ў мірным жыцці. “Галоўнае – атрымаць адукацыю і ў будучым прымяніць усе тыя веды, уменні і навыкі, якія ў вас будуць, для развіцця нашай дзяржавы,”- дадаў ён.

Павел Леанідавіч падкрэсліў, што патрыятызм пачынаецца з сям’і. “Давайце рабіць простыя добрыя ўчынкі, і гэта прывядзе да таго, што мы станем моцнымі і непераможнымі, “ – адзначыў ён.

У канцы размовы госць адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі навучэнцаў.

17 лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў інфармацыны праект ШАГ па тэме «Падпольная барацьба”.

У ходзе інфармацыйнай гадзіны настаўнік пазнаёміла дзевяцікласнікаў са спосабамі арганізацыі падпольнай барацьбы з фашысцкімі захопнікамі. Марына Барысаўна звярнула ўвагу на тое, што сетка падпольных арганізацый насіла масавы характар і была распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Настаўнік падрабязна спынілася на дзейнасці камсамольскай падпольнай арганізацыі “Маладая гвардзія”. У час падвядзення вынікаў дзеці атрымалі творчае заданне: падрыхтаваць паведамленне пра партызана ці падпольшчыка сваёй мясцовасці.

3 лютага

3 лютага інфармацыйная гадзіна для 9 класаў ДУА “Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” прайшла па тэме “Антыфашысцкае супрацьстаянне на акупаванай тэрыторыі”

У ходзе мерапрыемства вучні разам з настаўнікам вылучылі асноўную мэту, здачы і формы супрацьстаяння на акупаваных тэрыторыях. Вызначылі ролю партызанскай вайны для набліжэння Перамогі. Адзначылі, што партызанскі рух меў агульнанародны характар. Настаўнік расказала аб арганізацыі структуры партызанскай барацьбы. Асаблівую ўвагу надала самым юным партызанам - піянерам-героям. Вучні ўспомнілі пра геройскія учынкі Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава, Зіны Партновай і іншых.

На этапе падвядзення вынікаў настаўнік прапанавала вучням самастойна папрацаваць з матэрыяламі інтэрнэт-праекта “Партызаны Беларусі” і высветліць якія партызанскія атрады дзейнічалі на тэрыторыі нашага раёна.

27 студзеня

20 студзеня

Чарговы раз сёння адбылася сустрэча настаўніка гісторыі і вучняў 9 класа ў рамках інфармацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”. Тэма інфармацыйнай гадзіны “Палітыка генацыду, рабавання і гвалту” вельмі вострая і балючая для нашай краіны. Жахлівыя ўспаміны здзекаў і пакут ахвяр і сведкаў цяжкім каменем кладзецца на сэрцы кожнага беларуса.

У ходзе размовы ўдзельнікі абмеркавалі палітыку генацыду ў адносінах да беларускага народу, якая праяўлялася праз шматлікія забойствы, стварэнне канцэнтрацыйных лагераў смерці, правядзенне карных экспедыцый, правядзенне акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі нашай краіны. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў размове, адказвалі на пытанні, задавалі свае. Пры падвядзенні вынікаў інфармацыйнай гадзіны Марына Барысаўна падкрэсліла, што генеральная пракуратура у пачатку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факту генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычную праўду.

18 лістапада

28 кастрычніка інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта “ШАГ” у нашай установе адукацыі прайшла па тэме “Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць”

     На сустрэчу з вучнямі была запрошана загадчык Гарэлецкім ФАП  Церашковіч Таццяна Фёдараўна.

    Сваю размову госця пачала з таго, што, з медыцынай звязана ўсё яе жыццё.

Што гэта для яе не прафесія, а прызванне.  У апошнія гады развіццю медыцыны ўдзяляецца  шмат увагі з боку кіраўніцтва нашай дзяржавы.

Доктар падкрэсліла, што ў Беларусі гарантавана бясплатная і даступная медыцына, што паказчык дзіцячай смяротнасці ў нашай краіне адзін з самых нізкі на прасторах СНД. , што ў краіне дзейнічае 16 навукова-практычных цэнтраў. У Беларусі выконваюцца аперацыі па перасадцы ўнутраных органаў. Для рэзідэнтаў нашай краіны  яны бясплатныя.

    Асаблівую ўвагу Таццяна Фёдараўна звярнула на эпідэміялагічную сітуацыю. Адзначыла, што ўсім жыхарам неабходна выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, а таксама па магчымасці рабіць прышчэпку.  Доктар адзначыла, што ў любым узросце патрэбна сачыць за сваім здароўем. Здароўе чалавека толькі на 10 % залежыць ад медыцына і на 50%  ад самога чалавека, яго ладу  жыцця.  “Кіраўніцтва Беларусі ўмацаванню здароўя надзяляе асаблівую ўвагу. Будуюцца фізкультурна-аздараўляльныя комплексы, праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, таму што здароўе нацыі залежыць ад фізкультурна-спартыўнага стану насельніцтва” – адзначыла госця.

    У канцы размовы Таццяна Фёдараўна адказала на пытанні вучняў, сказала, што сябе патрэбна любіць, аб сабе патрэбна клапоціцца, пазітыўна мысліць і . пажадала ўсім удзельнікам  моцнага здароўя

21 кастрычніка 2021 года інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” для вучняў 9 класаў прайшоў па тэме  “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны”

      Напачатку сустрэчы настаўнік пазнаёміў вучняў са зместам інфармацыйных блокаў.

І      У ходзе размовы  вучні даведаліся пра рэалізацыю плана “Барбароса” першыя жорсткія баі на мяжы СССР, захоп Беларусі, пра Смаленскую бітву і пачатак “маланкавай вайны”. Вучні даведаліся колькі дзён працягвалася Вялікая Айчынная вайна.

Пры абмеркаванні атрыманай інфармацыі вучні адказалі на шэраг пытанняў, прааналізавалі дзейнасць савецкага кіраўніцтва па арганізацыі абароны краіны, зрабілі пэўныя высновы.

7 кастрычніка 2021 года інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” для вучняў 9 класаў прайшоў па тэме  “СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

      Напачатку сустрэчы настаўнік пазнаёміў вучняў са зместам інфармацыйных блокаў.

        У ходзе інфармацыйнай гадзіны вучні даведаліся аб правядзенні мерапрыемстваў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны, што для ўмацавання ўзброеных сіл СССР была праведзена мадэрнізацыя ваеннай тэхнікі. Настаўнік таксама звярнула ўвагу на недахопы у каардынацыі дзейнасці, акрэсліла мэты нацысцкай Германіі у вайне супраць Савецкага саюза, раскрыла сутнасць плана “Барбароса”

      Пры падвядзенні вынікаў навучэнцы адказалі на такія пытанні: “Якія мерапрыемствы па ўмацаванню абароны краіны мелі найбольшае значэнне?, “Чаму нягледзячы на праведзеныя мерапрыемствы па ўмацаванню абароназдольнасці, Чырвоная Армія цярпела паражэнні у 1941г?”, “З чым было звязана прыняцце Закону аб усеагульнай воінскай павіннасці?”.

    У ходзе інфармацыйнай гадзіны вучні выказвалі свае меркаванні, аналізавалі падзеі, больш дэталёва знаёміліся з гістарычнымі фактамі.

23 верасня 2021 года інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” для вучняў 8-9 класаў прайшоў па тэме  “Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучага краіны”

      На сустрэчу быў запрошаны ветэран педагагічнай працы, экс-дырэктар ДУА “Бор-Слабадскі НПК дзіцячы сад-базавая школа” Аляшкевіч Анатоль Яўгенавіч.

      У пачатку мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў са зместам інфармацыйных блокаў

      У ходзе інфармацыйнай гадзіны вучні даведаліся,  якое месца займае наша краіна па ўзроўню адукацыі ў свеце, калі была адкрыта першая ў Беларусі школа, што стварэнне неабходных умоў для развіцця моладзі, дапамога падрастаючаму пакаленню ў самарэалізацыі і матэрыяльнае стымуляванне за поспехі – прыярытэтныя накірункі дзяржаўнай палітыкі. Даведаліся, што 25 гадоў таму быў створаны спецыяльны фонд Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі і інш.

    Чаму адукацыя з’яўляецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі? У чым асаблівасць сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь? Якая значнасць адукацыі для асобы, дзяржавы? Што значыць прынцып “адукацыя праз усё жыццё”?  Каго можна назваць адукаваным чалавекам? На гэтыя і іншыя пытанні старшакласнікі адказалі ў ходзе абмеркавання атрыманай інфармацыі.

    Аляшкевіч А.Я. у сваім выступленні адзначыў, якім кантрасным стала навучанне ў параўнанні з дзевяностымі гадамі. Падкрэсліў, што зараз для моладзі адкрываюцца большыя магчымасці для рэалізацыі сябе як асобы, што атрымаць адукацыю – задача кожнага з нас.   У канцы размовы Анатоль Яўгенавіч пажадаў вучням старацца вучыцца на працягу ўсяго жыцця, каб стаць дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.  

16 верасня 2021 года інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” для вучняў 9 класаў прайшоў па тэме  “Пачатак Другой сусветнай вайны

      Напачатку сустрэчы настаўнік пазнаёміў вучняў са зместам інфармацыйных блокаў.

        У ходзе інфармацыйнай гадзіны вучні даведаліся аб падрыхтоўцы Гітлера да правакацыйнай аперацыі “Гімлер”, якая паклала пачатак Другой сусветнай вайне. Высветлілі, як адносілася насельніцтва да воінаў Чырвонай Арміі. Абмеркавалі гістарычнае значэнне ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходняй частцы БССР

      Пры падвядзенні вынікаў навучэнцы адказалі на такія пытанні: “Як змянілася тэрыторыя Беларусі з 1939 г?, “Якое значэнне мела ўз’яднанне Беларусі для далейшага гістарычнага развіцця”, “Што дапамагло Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама стаць адным    сузаснавальнікаў Арганізацыя Аб’яднаных Нацый?”.

     У канцы абмеркавання дадзенага пытання настаўнік звярнуў увагу, што нездарма 17 верасня аб’яўлена Днём народнага адзінства. Марына Барысаўна адзначыла, што менавіта гістарычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі на пачатку Другой сусветнай вайны, паклалі пачатак адзінству беларускага народа, тэрытарыяльнай цэласнасці і назаўсёды замацаваліся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

2 верасня 2021 года інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” для вучняў 9 класаў прайшоў па тэме Міжнароднае становішча напярэдадні Дугой сусветнай вайны”

Напачатку сустрэчы настаўнік пазнаёміў вучняў са зместам інфармацыйных блокаў па дадзенай тэме.

У ходзе актыўнага абмеркавання атрыманай інфармацыі вучні адказалі на такія пытанні:” Чаму мірныя дагаворы не змаглі забяспечыць устойлівы мір?”, “Чаму менавіта ў Італіі і Германіі найбольш актыўным быў фашысцкі рух?”, Чаму СССР і краіны Заходняй Еўропы не змаглі стварыць сістэму калектыўнай бяспекі?”.

Пры падвядзенні вынікаў настаўнік і вучні абмеркавалі, якія гістарычныя падзеі садзейнічалі развязванню Другой сусветнай вайны.

25 мая 2021 ва ўстанове адукацыі адбыўся чарговы інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" па тэме "Сям'я - апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог". 

На сустрэчу была запрошаны салісты народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" - Наталля Уладзіміраўна і Юрый Пятровіч Крывашэй.

Спачатку вядучыя пазнёмілі  навучэнцаў з тэарэтычным блокам. Нагадалі, калі адзначаецца у нашай дзяржаве Дзень сям'і, паведамілі пра гісторыю ўзнікнення яго ўзнікнення. Разказалі пра асноўныя накірункі  дзяржаўнай палітыкі і падтрымкі ў адносінах да сямей, асабліва шматдзетных. 

У сваім выступленні запрошаныя Наталля Уладзіміраўна і Юрый Пятровіч расказалі, як узнік сямейны ансамбль. Паведамілі , што заснавальнікам была маці Юрыя Пятровіча Зінаіда Аляксандраўна. Расказалі пра  свае сямейны традыцыі, аб выступленнях на консурсах і канцэртах рэспубліканскага і сусветнага ўзроўню. Аб тым, як важна адчуваць сямейную падтрымку і дапамогу.

У канцы размовы Наталля Уладзіміраўна адказала на усе пытанні вучняў, пажадала вучням берагчы  сваіх бацькоў, свае традыцыі,  каб потым, у будучым, успомніць усё тое, чаму вучылі тата  і матуля.

13 мая 2021 года інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” для вучняў 8-9 класаў прайшоў па тэме “Глядзі і памятай” (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны).

       Вядучыя старшакласнікі падрыхтавалі інфармацыйны матэрыял па двум блокам “Перад памяццю час бяссільны” і “Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон  “Глядзі і памятай”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

       У пачатку размовы рабяты падрабязна спыніліся на гераічным супрацьстаянні Брэсцкай крэпасці фашысцкім захопнікам. Адзначылі, што нямецкае камандаванне  меркавала захапіць крэпасць  за 8 гадзін, аднак гарнізон трымаўся каля месяца.  Вядучыя падкрэслілі, што байцы Чырвонай Арміі паказалі мужнасць і самаахвярнасць, што прывяло да поўнага крушэння планаў маланкавай вайны. Навучэнцы пазнаёмілі  прысутнічаючых з біяграфіяй Пятра Паўлавіча Кацельнікава – апошнім абаронцам Брэсцкай крэпасці, які на жаль 20 красавіка 2021 года ва ўзросце 92 гадоў пайшоў з жыцця. Вядучыя прачыталі словы героя, якія ён адрасаваў нашчадкам “Вы жывяце ў мірны час. Сучасная  моладзь не прайшла тых суровых выпрабаванняў, якія выпрабавалі мы. Але вы павінны вучыцца ў герояў Брэста, у герояў Вялікай Айчыннай вайны бязмежнай любові да сваёй радзімы, свята захоўваць баявыя традыцыі народа, прымнажаць яго працоўную і ратную славу”. 

       Пасля ўдзельнікі абмеркавалі пытанні: Чаму вайна 1941-1945 гадоў названая Вялікай Айчыннай? Якую гадавіну будзе адзначаць Беларусь 22 чэрвеня? Чаму гэты дзень ва ўсенароднай памяці? Якая пагранічная крэпасць стала сімвалам стойкасці савецкага салдата? Як вы разумееце словы “Перад памяццю час бяссільны?”

       Далей у  час размовы было адзначана, што зараз існуе вельмі шмат кінафільмаў аб вайне, якія нікога не астаўляюць  абыякавымі. Старшакласнікі  расказалі аб тым, якія кінафільмы аб вайне яны  глядзелі ў апошні час і падзяліліся ўражаннямі аб іх.  Таксама дзеці праглядзелі ўрывак з кінафільма “Брэсцкая крэпасць”.

      Было адзначана, што ў рамках ШАГа 3   14 мая ва ўстанове адукацыі адбудзецца кіналекторый.  Да ўвагі навучэнцаў прапануецца фільм аб вайне “Салдацік”  у межах тэматычнага  блока “Дзеці на вайне”.

      У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі інфармацыйнай гадзіны. Кожны з удзельнікаў адказаў на пытанне “На колькі актуальная для вас тэмы сённяшняй размовы?”

      Ініцыятыўная група  прапанавалі арганізаваць ва ўстанове адукацыі выставу кінаплакатаў, па выніках прагляду мастацкіх фільмаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

  22 красавіка  інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта “ШАГ” у нашай установе адукацыі прайшла па тэме “У кожнай перамозе  тваёй і маёй ёсць вясна сорак пятага года

     На сустрэчу з вучнямі, якая прайшла ў форме круглага стала, была запрошана ветэран педагагічнай працы, дырэктар Музея Партызанскай Славы  аг. Гарэлец,  Сіпач Лілія Сяргееўна.

     У  ходзе размовы  госця расказала, што тэма вайны  ўсё жыццё была для яе вельмі  блізкая. Паведаміла дзецям, што і  яе  дзядуля, і бацька з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі партызанскага руху на тэрыторыі Пухаўшчыны. Менавіта яе бацька Сіпач Сяргей Іванавіч з’яўляўся заснавальнікам Музея Партызанскай Славы на сваёй малай радзіме. На працягу ўсяго жыцця, каб зберагчы памяць пра подзвіг народа, ён з розных крыніц збіраў матэрыялы і экспанаты. Зараз яго ўжо няма, але яго праца працягваецца.  Лілія Сяргееўна  адзначыла, што музей працуе з серады па нядзелю і запрашала вучняў наведаць яго ў хуткім часе.

      Расказваючы пра вайну з успамінаў свайго бацькі, Лілія Сяргееўна закранула самыя балючыя старонкі ваенных часоў, калі вайна аднімала ў дзяцей не толькі дзяцінства, але і жыццё.

     Яна падрабязна спынілася на маладым героі  з вёскі Пцічанскае.  Лілія Сяргееўна  расказала, што Агейчык Росцік, будучы пятнаццацігадовым падлеткам узначальваў мабільную  знішчальную  дыверсійную групу. Юны герой загінуў  на чарговым баявым заданні, прыкрываючы адступленне сваёй групы.  Госця нагадала дзецям  і іншыя імёны і прозвішчы рабят  13-15-гадовага ўзросту, якія загінулі як героі.

      У канцы размовы Лілія Сяргееўна адказала на ўсе пытанні вучняў і падкрэсліла, што кожнаму з нас патрэбна ведаць свае карані. Вельмі важна захаваць сваю сямейную гісторыю, каб  засталася памяць аб папярэдніх пакаленнях.

8 апреля  информационный час в рамках проекта «ШАГ» в ГУО «Бор-Слободской УПК детский сад-базовая школа»   прошёл по теме «О духовных и нравственных ценностях: диалог поколений»

      На мероприятие был приглашен настоятель кафедрального собора святого благоверного князя Александра Невского протоиерей Александр Целков.

      В ходе открытого диалога отец Александр обратил внимание ребят, что вопросы духовно-нравственного нужно ставить во главу дня, чтобы ребята вырастали патриотами своего общества. В ходе открытого диалога участники мероприятия раскрыли значение понятий «нравственность» и «духовность». Настоятель подчеркнул, что нужно дорожить тем, что мы имеем, стараться быть людьми Божьими, почитать отца и мать. Также он затронул вопрос агрессивного воздействия средств массовой информации на ребят, которая разлагает душу человека. Призвал стараться прислушиваться к голосу разума, не засорять себя ненужным, греховным, плохим.

      В конце встречи протоиерей Александр порекомендовал ребятам заниматься тем, что помогает быть хорошим человеком. Высказался о необходимости думать о будущем, о важности выбора своей профессии и пожелал ребятам успехов ученье – повседневном труде школьника.

 25 марта информационный час в рамках проекта «ШАГ» в ГУО «Бор-Слободской УПК детский сад-базовая школа»  был посвящён Дню единения народов  Беларуси и России и прошёл по теме «Беларусь и Россия: история становления и развития Союзного государства»

      На мероприятие была приглашена, председатель Новосёлковского сельского исполнительного комитета Галина Михайловна Пыленок.

     Встреча прошла в непринужденной обстановке в формате открытого диалога. Галина Михайловна в ходе беседы акцентировала внимание детей на том, что нет для белорусов более близкого народа по мировоззрениям, по духу, чем народ России. Именно с этой страной нас связывает не только история, но и проведение активной широкомасштабной  интеграции в условиях современности. Два государства активно взаимодействуют  в рамках реализации многих программ (Программа совместной деятельности по преодолению последствий чернобыльской катастрофы, Программа «Мониторинг-СГ», Программа «Компомат», Программа «СКИФ-Недра» и др.). Напомнила, что 2 апреля отмечается День единения народов России и Беларуси, а также указом президента Республики Беларусь от 1 января 2021 г. № 1  этот год объявлен Годом народного единства.

      Гостья подчеркнула, что  главная задача современной молодежной политики в Беларуси и России – создание инновационного потенциала молодого поколения в интересах развития Союзного государства. Актуальность молодежной составляющей белорусско-российских интеграционных процессов сегодня не вызывает сомнений. Из бюджета Союзного государства выделяются значительные средства на организацию широкомасштабных мероприятий, которые содействуют развитию культурных и научных контактов двух стран. И государство оказывает активную поддержку талантливой молодёжи. Ребята участвуют в различных программах по обмену опытом между двух стран.  «Многое, если даже не все, зависит именно от нашей молодёжи, нашей надежды на будущее,» - отметила она.

      В своём напутственном слове, Галина Михайловна пожелала здоровья ребятам  и сказала, что главная их задача сейчас – хорошо учиться, читать книги, развиваться.

      25 февраля в гости к ребятам в рамках информационного проекта ШАГ был приглашён заместитель командира по идеологической работе в/ч 89417 Лойко Павел Леонидович.

В ходе открытого диалога с учащимися по теме «В единстве народа – сила независимого государства»  Павел Леонидович обратил внимание, что сплочённость, солидарность и взаимопонимание белорусов, объединённых историей, традициями, культурой и общим духом уважения и равенства  всегда были главными для белорусов, такими и должны оставаться. Неслучайно нынешний год в стране объявлен Годом народного единства, подчеркнул гость. Также он познакомил ребят с главными аспектами всебелорусского народного собрания.

Но особый интерес у ребят вызвал рассказ о профессиональной деятельности Павла Леонидовича, подкреплённый видеофильмом об особенностях службы в вооруженных силах Республики Беларусь. Ведь сегодня воины Вооруженных Сил свято хранят и приумножают боевые традиции старших поколений, совершенствуют боевое мастерство и успешно решают сложные учебно-боевые задачи. Статья 57 Конституции Республики Беларусь гласит: «Защита Республики Беларусь – обязанность и священный долг гражданина Республики Беларусь» - подытожил гость.

 В конце встречи Павел Леонидович ответил на все вопросы ребят.

 28 января информационный проект ШАГ прошёл по теме «Белорусская наука: в ногу со временем»

Для беседы с ребятами была приглашена главный зооинженер ОАО «Агросимвол» Уласень Екатерина Николаевна. Екатерина Николаевна отметила, что наука в Беларуси – мощная интеллектуальная индустрия. Белорусские ученые вносят существенный вклад в развитие экономики страны. Конкурентоспособность экономики зависит от наличия высокотехнологичных производств и внедрения инноваций. Екатерина Николаевна рассказала, что важное место в инновационной инфраструктуре занимают научно- технические центры, которые повышают эффективность взаимодействия науки и производства. Она на примере своей профессии познакомила ребят с научными достижениями в области зооинженерии. 

Екатерина Николаевна подчеркнула, что основное место в реализации приоритетных направлений образования в современном информационном обществе занимает научно-исследовательская деятельность, которая направлена на приобщение учащихся к научной работе, формирование у них умения анализировать научную информацию; 6 выявление талантливых и одаренных учащихся в области научного творчества; развитие интеллектуального творчества, привлечение общественного внимания к достижениям молодежи в различных науках.  

В конце беседы гостья пожелала ребятам успехов и никогда не останавливаться на достигнутом. 

22 декабря информационный проект ШАГ в учреждении образования прошёл по теме «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін»

Татьяна Фёдоровна Ярошенко рассказала учащимся 8-9 классов об основных достижениях суверенной Беларуси в различных сферах общественной жизни. Педагог в ходе диалога приводила в пример цитаты президента республики Беларусь, который обратил внимание на важность малой родины для каждого гражданина. «Она многолика. Для одних – это родной город, улица в городе или небольшой дворик, деревня, где прошли лучшие детские годы, для других – кусочек дикой природы, который радовал глаз и дарил чувство наполненности и покоя. А для тех, кто уехал искать счастье в другие страны, малой родиной стала Беларусь», – отметил Александр Григорьевич Лукашенко.

 В ходе диалога, который был подкреплён презентацией, ребята виртуально посетили все областные центры, познакомились с их основными достопримечательностями. Но особое внимание педагог уделила Пуховщине.  

22 октября тема информационного проекта ШАГ была посвящена ООН.

ООН – 75 лет: история деятельности, основные достижения и инициативы Республики Беларусь в составе ООН. 

В ходе информационного часа ребята узнали о истории создания Организации Объединенных Наций. Познакомились со структурой и основными направлениями её деятельности. Узнали, что Организация Объединенных Наций преследует четыре цели: поддержание мира и безопасности на планете; развитие дружественных отношений между странами; сотрудничество в решении международных проблем, связанных с улучшением условий жизни бедных людей, борьбой с голодом и болезнями, ликвидацией неграмотности; в обеспечении уважения прав человека; помощь странам в достижении этих целей.

Ребята узнали:

 - какое место занимает Республика Беларусь в ООН;

 - чем занимается и какие основные достижения нашей страны в составе этой организации;

- что Беларусь выступает за то, чтобы в основе деятельности ООН и ее правозащитных механизмов лежал конструктивный и взвешенный подход, основанный на откровенном диалоге и тесном сотрудничестве, способный реально содействовать улучшению положения в области прав человека;

          - что по инициативе Республики Беларусь ООН провозгласила в 2014 году Всемирный день борьбы с торговлей людьми.  

     24 сентября прошёл информационный час в рамках проекта ШАГ под названием «Активный гражданин: мои поступки – моя ответственность»

Каждый гражданин нашей страны, в том числе и несовершеннолетний, обязан соблюдать законы государства, заботиться о родителях, уважать права и интересы других граждан, традиции и культурные ценности белорусского народа, других наций и народностей, овладевать знаниями и готовиться к самостоятельной трудовой деятельности, бережно относиться к окружающей среде, всем видам собственности. Соблюдение законов государства является конституционной обязанностью каждого, кто находится на территории Республики Беларусь. За их неисполнение наступает юридическая ответственность. А, как известно, она может быть административной и уголовной. В чем различие? Какие проступки влекут за собой административную, а какие уголовную ответственность? С какого возраста наступает уголовная ответственность? Какие виды наказания предусматривает? На эти и другие вопросы учеников 8-9 классов ответил наш гость инспектор по делам несовершеннолетних Игорь Владимирович Прядильщиков. Игорь Владимирович подчеркнул, что общепринятые правила поведения (норма Права) являются обязательными к выполнению для лиц любой возрастной категории. Единственное серьезное отличие между преступлением взрослого и ребенка – это возраст ответственности. Поэтому каждый должен понимать, чем отличается проступок от преступления, когда наступает возраст ответственности и как быть, если начался конфликт с законом.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.