Мэты і задачы дзяржаўнай установы адукацыі “Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” на 2021/2022 навучальны год
Галоўная мэта, над якой будзе працаваць установа адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе:
стварэнне ўмоў для ўдасканалення адзінай адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая садзейнічае інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, якую патрабуе сучаснае грамадства, праз цеснае ўзаемадзеянне школы, сям’і і соцыума.
Задачы:
працягнуць работу па павышэнні якасці адукацыі ў вучняў праз прымяненне сучасных адукацыйных і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў у кантэксце кампетэнтнага падыходу; з нізкай матывацыяй да навучання;
удасканальваць работу з высокаматэваванымі навучэнцамі на аснове ўкаранення эфектыўных форм падрыхтоўкі да алімпіяд і конкурсаў даследчага характару;
удасканальваць сістэму работы з педагагічнымі кадрамі па абагульненні педагагічнага вопыту і павышэнні кваліфікацыі;
стварыць неабходныя ўмовы для фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
садзейнічаць фарміраванню маральнай, этычнай і экалагічнай культуры, авалодванню каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця, бяспечнай жыццядзейнасці;
ствараць умовы для падрыхтоўкі да самастойнага жыцця і працы, для сацыялізацыі , самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца;
працягваць работу па развіцці неабходнай матэрыяльнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні яе сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, якое адпавядае сучасным патрабаванням навучання і выхавання дзяцей, забяспечвае бяспечныя ўмовы іх прыбывання.
Метадычная тэма:
удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе
Педагагічны савет, метадычныя аб’яднанні школы
Педагагічны савет:
Кіраўнік Валянкова Наталля Уладзіміраўна
Сакратар Веракса Святлана Сцяпанаўна
МА настаўнікаў-прадметнікаў:
Кіраўнік настаўнік вышэйшай катэгорыі Пазняк Ірына Леанідаўна
Колькасны склад - 11 педагогаў
МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацелей дашкольнай групы:
Кіраўнік настаўнік вышэйшай катэгорыі Мартыненка Жанна Вячаславаўна
Колькасны склад - 6 педагогаў
МА класных кіраўнікоў
Кіраўнік настаўнік першай катэгорыі Веракса Святлана Сцяпанаўна
Колькасны склад – 9 класных кіраўнікоў, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
Агульная інфармацыя аб колькасным складзе
Усяго педагогаў – 18
15 маюць вышэйшую адукацыю
3 маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю
Па ўзроўні кваліфікацыйных катэгорый :
2 – вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя
13 – І кваліфікацыйная катэгорыя
2 – ІІ кваліфікацыйная катэгорыя
1 без кваліфікацыйнай катэгорыі