Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by

БЕЗОПАСНОСТЬ

Дата: 23 ноября 2016 в 15:21, Обновлено 11 января в 14:50

Увага!!! 

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы з  18.10.2021г. па 29.10.2021г праходзіць  акцыя Міністэрства па НС Рэспублікі Беларусь "За бяспеку разам!"

Дадзеная акцыя будзе накіравана на зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, а таксама павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на праверцы супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанага сацыяльнага рызыкі; правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай працы па захаванню правіл пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі.

Запрашаем усіх грамадзян прыняць удзел у акцыі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.