У пітомніку Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа хутка пачнецца збор яблыкаў.
Зборам яблыкаў займаюцца будучыя аграномы Марыя Баёк, Крысціна Сянько, Вольга Ерамук.
Сямейны экіпаж: дачка працуе разам з бацькам на камбайне
Сёлета ў вопытнага камбайнера ААТ “Аграсімвал” Анатоля Лабанка новы памочнік — дачка Дзіяна. З такой “нежаночай справай” дзяўчына, па словах бацькі, спраўляецца добра.
— У мінулым годзе я працаваў з сынам Уладзіславам. Розніцы паміж памочнікамі не адчуваю, — гаворыць Анатоль Іванавіч. — Дачка таксама добра разбіраецца ў тэхніцы.
Дзіяна — будучы механік. Яна вучыцца на чацвёртым курсе Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Цікавасць да тэхнікі ў яе ад бацькі. Гэта і паўплывала на выбар прафесіі.
У гаспадарцы дзяўчына неаднаразова праходзіла практыку. У якасці памочніка камбайнера працуе ўпершыню. Дзіяна ўжо на асабістым вопыце ўпэўнілася, што ўборка хлеба — справа нялёгкая.