Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 31 человек

Тыдзень матэматыкі, фізікі і інфарматыкі

Дата: 21 марта в 10:29
42 просмотра

З 9 па 14 ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. Настаўнікамі матэматыкі, фізікі і інфарматыкі быў падрыхтаваны інфармацыйны стэнд  з мэтай актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў па дадзеных прадметах. Мерапрыемствы ў рамках тыдня адрозніваліся разнастайнасцю форм правядзення: інтэрактыўная гульня, пазнавальная гульня – квест, забаўляльная праграма “Адзін дзень з жыцця настаўніка матэматыкі”, конкурсы малюнкаў, крыжаванак і інш. Вынікі мерапрыемстваў – добры настрой вучняў, новыя падыходы да ўспрымання прадметаў, атрыманыя ў ходзе іх правядзення, крэатыўнасць. Праведзеныя мерапрыемствы сведчаць аб сістэмнай пазаўрочнай дзейнасці з вучнямі па матэматыцы, фізіцы,  інфарматыцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.